11 ліпеня 2016 г. – 105 гадоў з дня нараджэння Янкі Чабора (сап. Іван Сцяпанавіч Патаповіч; 1911–1943), беларускага пісьменніка, паэта, публіцыста, рэвалюцыянера
Іван Сцяпанавіч Патаповіч (Янка Чабор) нарадзіўся 11 ліпеня 1911 года ў вёсцы Рачканы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай патрыярхальнай сялянскай сям’і. Дзеці змалку прывучаліся да працы, дапамагалі па гаспадарцы.
Першапачатковую адукацыю Іван атрымаў у польскай школе ў роднай вёсцы, паступіў у чацвёрты клас Віленскай беларускай гімназіі. Разам з ім вучыўся Якуб Міско (1911–1981), які стаў журналістам, пісьменнікам, заслужаным дзеячам культуры БССР (1967). Якуб Герасімавіч запомніў Івана як высокага, хударлявага хлопца, з адкрытым тварам, у рагавых акулярах. Ён быў прыветлівы, вучыўся старанна. У час вучобы захапіўся беларускай літаратурай, асабліва любіў вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іван Патаповіч скончыў гімназію ў 1931 годзе, затым вучыўся ў Віленскім універсітэце. Студэнтам стаў членам КПЗБ, вёў прапагандысцкую работу сярод студэнтаў-беларускаў.
16 чэрвеня 2016 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ігнатавіча Кітаеўскага (1896–1940), паэта
Уладзімір Ігнатавіч Кітаеўскі нарадзіўся 16 чэрвеня 1896 года ў вёсцы Стаўпы Кобрынскага павета (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацькі – Ігнат Іванавіч Кітаеўскі, унтэр-афіцэр, і Ганна Васільеўна Кескевіч,дачка пісара, – родам з Камянца. Маці была адукаванай жанчынай, валодала французскай мовай. У сям’і было трое сыноў: Хфедар, Пётр і малодшы Уладзімір.
24 мая 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Васільевіча Дроня (1936–2015), педагога, паэта
Канстанцін Васільевіч Дронь нарадзіўся 24 мая 1936 года ў вёсцы Ківачына Палескага ваяводства (цяпер Шарашоўскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства і юнацтва прайшло ў вёсцы Белы Лясок, якая знаходзіцца на ўскрайку Белавежскай пушчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны бацькі дапамагалі партызанам. Загінуў пад Варшавай яго старэйшы брат, другі брат атрымаў раненне на фронце.
18 мая 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Васіля Уладзіміравіча Гадулькі (1946–1993), паэта, перакладчыка, педагога
Васіль Уладзіміравіч Гадулька нарадзіўся 18 мая 1946 года ў вёсцы Федзькавічы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Маці, Еўдакія Парфенаўна, і бацька, Уладзімір Данілавіч, працавалі ў саўгасе “Беларусь”. Васіль вучыўся ў Рагазнянскай сямігодцы, якую скончыў на выдатна, а потым – у Жабінкаўскай сярэдняй школе.
17 красавіка 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Міхайлавіча) Рудкоўскага (1936–1991), паэта, перакладчыка
Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў вёсцы Востраў (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобалсці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Востраўскай васьмігадовай школы Міхаіл Рудкоўскі вырашыў стаць настаўнікам і паступіў на вучобу ў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Неўзабаве, калі вучылішча ў Ганцавічах было ліквідавана, яго перавялі на вучобу ў аналагічную ўстанову ў тады яшчэ абласным горадзе Пінску.
4 красавіка 2016 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Платона Андрэевіча Крэня (1896–1962), паэта, мемуарыста, публіцыста, удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў
Платон Андрэевіч Крэнь нарадзіўся 4 красавіка 1896 года ў фальварку Ярашэва Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Ярашоўка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Быў дзясятым дзіцём у сям’і гаспадара фальварка. Бацька, Андрэй Крэнь, быў пісьменным, у доме панаваў культ кнігі: зімовымі вечарамі за сталом шкаляр Платон уголас чытаў творы Сянкевіча, Гогаля, Пушкіна.
10 красавіка 2016 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Антонавіча) Ільючыка (1966), паэта
Мікалай Антонавіч Ільючык нарадзіўся 10 красавіка 1966 года ў вёсцы Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. У 1983 годзе скончыў мясцовую сярэднюю школу.
28 сакавіка 2016 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Вінцэся (Вячаслава Васільевіча) Вашэкі (1966), паэта, празаіка
Вячаслаў Васільевіч Вашэка нарадзіўся 28 сакавіка 1966 года ў вёсцы Сенькавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1983 годзе скончыў СШ № 3 г. Івацэвічы. Вучыўся ў Беларускім палітэхнічным інстытуце, служыў у Афганістане.
17 лютага 2016 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Кастуся (Канстанціна Фёдаравіча) Жмінько (1941–2015), паэта
Канстанцін Фёдаравіч Жмінько нарадзіўся 17 лютага 1941 года ў вёсцы Пугачова Брэсцкага раёна (зараз у межах г. Брэста) у рабоча-сялянскай сям’і.
3 студзеня 2016г. – 75 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Паўлавіча Нефідовіча (1941), педагога, паэта, краязнаўца
Сцяпан Паўлавіч Нефідовіч нарадзіўся 3 студзеня 1941 года ў сям’і сялян у вёсцы Лахаўка Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Маці і бацька добра спявалі народныя песні. Дзяцінства Сцяпана Нефідовіча прыпала на час вайны і пасляваенныя нягоды, ён рана пайшоў на свой хлеб – пасля заканчэння сямі класаў.